Пятніца, 26.04.2024, 17:01

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віталь Герасіменя » Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы

Далёка ад папярэдняга не адыходзячы
Другі фотаэкскурс-падарожжа па горадзе Ганцавічы мы зробім па вуліцы Чырвонаармейскай, якая праходзіць непадалёку ад будынка чыгуначнага вакзала. Таму і назва артыкула ўзята такая.

Вуліца Чырвонаармейская, якая, як гаварылася раней, праходзіць паралельна чыгунцы, з’яўляецца бадай адной з найстарэйшых, ці нават самая старэйшая вуліца ў нашым горадзе. Яе з’яўленне абавязана пабудове чыгуначнай станцыі і выклікана неабходнасцю падвоза і адвоза людзей і тавараў да станцыі. За сваё ўжо больш як стогадовае існаванне яна так і не страціла сваёй важкасці як транспартнай артэрыі. І ў часы далучэння да Польшчы яе, як і Касцёльную, зараз вуліца Кастрычніцкая, вылучала брукаванае пакрыццё. Давайце ж пройдзем па гэтай вуліцы і азнаёмімся з яе мінулым і сённяшнім днём.

Хуткаму развіццю мястэчка ў канцы ХІХ стагоддзя садзейнічала не толькі чыгунка, але і адкрыццё шматлікіх прамысловых прадпрыемстваў.

У 1888 годзе пачынае будаўніцтва паравога лесапільнага завода пры станцыі Ганцавічы пінскі купец Веніямін Вола, якому было дазволена арэндаваць у графа Чапскага 0.5 дзесяцін зямлі. Прадпрыемства размяшчалася там, дзе на сённяшні час у нашым горадзе аўтобусная станцыя (глядзіце фота 1 і 2). У 1900-1902 гадах сярэднегадавы абарот ад лясных аперацый і камісіянерскай дзейнасці складаў 40 тысяч рублёў, што з’яўляецца адносна неблагім паказчыкам.

На прылягаючай да чыгуначнай станцыі, а гэта значыц і па сучаснай вуліцы Чырвонаармейскай, пачалі ўзводзіцца жылыя дамы для работнікаў чыгункі, лесапільнага завода, піларам. Такім чынам пасёлак пры чыгуначнай станцыі пачаў разрастацца.

Што датычыцца лесапільнага завода Веніяміна Вола, то ў часы далучэння Заходняй Беларусі да Польшчы гэтым прадпрыемствам валодаў Б.С. Капытман, які праводзіў удасканальванне вытворчасці, закупляючы больш новае і сучаснае абсталяванне. У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці захавалася яшчэ шмат дакументаў датычачых гэтага прадпрыемства.

Каля лесапільнага завода, на месцы дзе зараз стаіць дом № 26 па вуліцы Чырвонаармейскай, працаваў цукраварны завод. Непадалёку ад яго працавалі крупадзёрка і воўначоска. У гады Вялікай Айчыннай вайны яны ўсе былі спалены. А ў ужо ў упамянытым доме № 26 пасля вайны размяшчаўся райздраўаддзел.

Нельга не абыйсці і тое, што ў 1941 годзе, па вуліцы Чырвонаармейскай, фашысцкімі захопнікамі было створана яўрэйскае гета.

Калі б мы ішлі пеша па вуліцы Чырвонармейскай ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя з боку сучаснай аўтастанцыі, то па левую руку ад нас размяшчаліся б некалькі жылых дамоў, у якіх здаваліся памяшканні пад часовае пражыванне, і па спісу прадстаўляемых паслуг яны былі падобны на сённяшнія гасцініцы. А на правым баку вуліцы было літаральнае балота, першыя склады сучаснага "Нарыхзерня" былі пабудаваны ў 1948 годзе.

У жылым доме, які знаходзіцца паміж вуліцамі Гагарына і Чырвонарамейскай (глядзіце фота 3) у 1920-1930-я гады быў польскі пастарунак, у час Другой сусветнай вайны – нямецкае гестапа, пасля вайны – міліцыя.

Яшчэ доўга можна весці гаворку пра багатае на гістарычныя падзеі жыццё вуліцы Чырвонаармейскай, але аб гэтым як-небудзь у іншы раз...


Фота 1. Рабочыя лесапільнага завода Б.С. Капытмана. Фотаздымак зроблены 15.04.1937.


Фота 2. Зараз на месцы лесапільнага завода пабудавана аўтастанцыя.


Фота 3. У гэтым доме ў свой час былі: польскі пастарунак, нямецкае гестапа, міліцыя.
Катэгорыя: Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы | Дабавіў: admin (18.10.2008) | Аўтар: Віталь ГЕРАСІМЕНЯ
Праглядаў: 3088 | Тэгі: Ганцавічы, Віталь Герасіменя | Рэйтынг: 0.0/0
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Хрысціянскія святыні Ганцаўшчыны [9]
Падарожжа-параўнанне па гораду Ганцавічы [7]
Гісторыя пажарнай службы Ганцавіцкага раёна [3]
З гісторыі чыгункі [2]
Музейны архіў [9]
Літаратурная карта Ганцавіцкага раёна [6]
Іншае [14]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.