Субота, 27.07.2024, 03:50

АДАМАВІЦКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
АДАМАВІЦКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ва ўсходняй частцы вёскі Адамавічы Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1854 г. з цэглы. Абнесены бутавай агароджай з вуглавымі капліцамі і чатырохслуповай брамай.


Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма спалучае прамавугольны пад вальмавым дахам аб'ём з чацверыковай шатровай званіцай над яго франтальным фасадам. Над арачным парталам увахода скульптура святога Тэклі. Гладкія атынкаваныя і пабеленыя фасады пазбаўлены архітэктурнага дэкору, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Унутраная прастора падзелена арачнымі прасветамі на малітоўную залу і апсіду з бакавымі сакрысціямі; над трохкамерным нартэксам хоры. У інтэр'еры ўзнятыя пад плоскую столь тры неабарочныя стукавыя алтары. Уздоўж сцен гарэльефныя паностацыі «Крыжовы шлях Хрыста».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 58
Гасцей: 58
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.