Аўторак, 16.04.2024, 18:36

АШМЯНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АРХАНГЕЛА МІХАІЛА

Галоўная »
АШМЯНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АРХАНГЕЛА МІХАІЛА размяшчаецца ў цэнтры горада Ашмяны Гродзенскай вобласці. Першы драўляны касцёл пабудаваны пры Ягайле ў 1387 г., адноўлены і асвячоны біскупам Красінскім пры вялікім князі літоўскім Жыгімонце ў 1432 г. ў памяць аб перамозе над Свідрыгайлам. Існуючы мураваны храм пабудаваны на сродкі парафіян у 1906-10 гг. Закрыты ў 1948 г. (выкарыстоўваўся як фабрычны корпус). Адкрыты пасля рэстаўрацыі ў 1989 г.


Помнік архітэктуры неабарока. Трохнефавая двухвежавая базіліка з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Мае ярусную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Цэнтральны аб'ём накрыты двухсхільным дахам, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і фігурна прафіляваных нішах і пілястрамі ў прасценках, апяразаны складанапрафіляваным карнізам. Ніжэйшыя бакавыя нефы пад аднасхільнымі дахамі расчлянёны здвоенымі лучковымі аконнымі праёмамі ў агульных арачных ліштвах са здвоенымі пілястрамі ў прасценках. Галоўны фасад фланкіраваны высокімі пяціяруснымі шатровымі вежамі з лучковым шчытом і бакавымі валютамі паміж імі, у цэнтры вылучаны высокім рызалітам з трохвугольным франтонам у завяршэнні і лучковым уваходным парталам. Бакавыя нефы на галоўным фасадзе таксама завершаны фігурнымі шчытамі з валютамі і вуглавымі пінаклямі. Фасады атынкаваны. Унутры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.