Субота, 27.07.2024, 03:14

БАРОЎСКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
БАРОЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Баравое (Новая Рудзіца) Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці каля шашы Дзяржынск — Рубяжэвічы. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы і бутавага каменю як родавая пахавальня ўладальнікаў маёнтка Дыбоўскіх.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашана як цыліндрычны храм-ратонда, завершаны пакатым шатровым дахам. Фасад падзелены на два ярусы за кошт вылучэння першага адкрытай бутавай муроўкай, другі ярус цагляны, атынкаваны, расчлянёны стральчатымі двухграннымі ў завяршэнні аконнымі праёмамі.

Зала перакрыта плоскай бэлечнай столлю. У інтэр'еры па перыметры цокальнай часткі размешчаны два рады лучковых нішаў-склепаў для пахаванняў. Насупраць прамавугольнага ўваходнага праёма алтарная ніша.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 54
Гасцей: 54
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.