Субота, 27.07.2024, 03:03

БЕНЯКОНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ

Галоўная »
БЕНЯКОНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Беняконі Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1900—06 гг. з цэглы на месцы фундаванага Янам Чаплінскім драўлянага храма, што існаваў з 1634 г.


Помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі неабарока і неакласіцызму. Дзвюхвежавая трохнефавая базіліка з трансептам і паўцыркульнай апсідай. Бакавыя нефы больш нізкія і на галоўным фасадзе вылучаны магутнымі трох'яруснымі вежамі-званіцамі, па баках алтара — прамавугольнымі сакрысціямі. Паўцыркульная апсіда абкружана больш нізкай прыбудовай, што надае ёй ступеньчатае вырашэнне. Цэнтральны неф і трансепт накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах, бакавыя нефы — аднасхільнымі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны паўцыркульнымі архівольтамі. Верхні ярус апсіды асветлены вялікімі люкарнамі. Сцены аздоблены плоскімі і руставанымі пілястрамі, філёнгавымі нішамі, сандрыкамі, завершаны развітымі багата прафіляванымі антаблементамі. Інтэр'ер двухсветлавы. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі. Дэкаратыўнае афармленне інтэр'ера выканана архітэктарам К.Квяткоўскім.

Побач з касцёлам магіла Марылі Верашчакі (1799—1863 гг.), першага кахання Адама Міцкевіча.

Крыніца: Кулагін А.М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А.М. Кулагін;
фатограф А.Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.