Субота, 27.07.2024, 03:27

ДАЛЁКАЎСКІ КАСЦЁЛ

Галоўная »
ДАЛЁКАЎСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Далёкія Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1930-я гг. з дрэва,у 1994 г. адрамантаваны.


Помнік архітэктуры канструктывізму. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі — кананічная трохнефавая аднавежавая базіліка. Яе дынамічна нарастаючая пабудова фарміруецца пераходам нізкіх бакавых нефаў пад аднасхільнымі з бакавымі вальмамі пакрыццямі да высокага цэнтральнага нефа пад двухсхільным дахам. Вертыкальнай дамінантай з'яўляецца далучаная да фасада двух’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная пластычным купалам (рудымент стылю барока). Яруснасць кампазіцыі ўзмацняецца ніжэйшай пяціграннай апсідай пад гранёным пакрыццём. Дах над прэсбітэрыем завершаны чатырохграннай шатровай сігнатуркай. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны разнастайнымі па памерах прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У інтэр'еры абраз 18 ст. «Каранаванне Маці Божай».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.