Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы. Твор народнага дойлідства. Вырашана двух’яруснай чатырохграннай
вежай пад шатровым пакрыццём з каваным крыжом у завяршэнні. Грані верхняга яруса крапаваны арачнымі
нішамі, франтальная з якіх запоўнена
абразом «Маці Божая Цаліцельніца».