Субота, 27.07.2024, 02:33

ДАНЮШАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Галоўная »
ДАНЮШАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца на правым беразе ракі Вілія ў цэнтры вёскі Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.


Пабудаваны ў 1809 г. з дрэва на месцы храма 1621 г., які належаў езуіцкай місіі. Абнесены мураванай агароджай з арачнай цаглянай брамай насупраць храма і нізкай чатырохграннай шатровай званіцай у вугле ўчастка. Перад храмам у 1915 г. пастаўлены помнік у гонар падзей Першай сусветнай вайны, у 1920-я гг. — скульптура Маці Божай на бутавым пастаменце. Помнік архітэктуры класіцызму з рысамі стылю рэтраготыкі. Прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Да асноўнага аб'ёму далучана вузейшая прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі. Двухвежавы галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным порцікам з франтонам, бакавыя рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкаміў прасценках.

Малітоўная зала перакрыта плоскай падшыўной столлю, больш вузкая і адкрытая шырокім арачным прасветам апсіда — корабавым драўляным скляпеннем. На левай сцяне навешаны амбон. Пры ўваходзе — хоры на чатырох слупах.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.