Субота, 27.07.2024, 03:03

ДЗЕРКАЎШЧЫНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
ДЗЕРКАЎШЧЫНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна. Будаўніцтва было пачата 07.05.1822 г. з бутавага каменю. Пасля закрыцця ў 20 ст. вернуты парафіянам у 1989 г. Абнесены бутавай агароджай з двух’яруснай чатырохграннай мураванай званіцай пад шатровым дахам і арачнай брамай. У падмурак умураваны мемарыяльны камень з надпісам: «Лявон сын Казіміра Дамейка памёр 1845 года ліпеня 29 на 78 годзе жыцця».


Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём пад схільным дахам. Галоўны фасад вырашаны калонным порцікам з трохвугольным франтонам, завершаным спічастай сігнатуркай. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору: прафіляваны карніз і вуглавыя лапаткі, ліштвы лучковых і арачных аконных праёмаў, паўкруглых і круглых люкарнаў. У агульнай прасторы залы бакавыя сакрысціі вылучаюць апсіду, аб'яднаную агульнай плоскай бэлечнай столлю. Пры ўваходзе галерэя хораў на дзвух магутных калонах.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 48
Гасцей: 48
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.