Субота, 27.07.2024, 03:30

ГЛЕБАВІЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ ГАННЫ

Галоўная »
ГЛЕБАВІЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ ГАННЫ размяшчаецца на ўзгорку ў полі за 0,5 км на ўсход ад вёскі Глебавічы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Пасля 1864 г. перададзена праваслаўным. Вернута католікам у 1922 г. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закрыта. Адноўлена ў 1990-я гг.


Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным на фасадзе драўлянай чатырохграннай шатровай сігнатуркай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі. Фасад завершаны трохвугольным усечаным франтонам, па восі прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам і лучковым акном над ім.

Унутры зала перакрыта плоскай атынкаванай столлю, падлога выкладзена керамічнай пліткай. Цэнтральны драўляны алтар вырашаны ў стылі неакласіцызму, у цэнтры абраз святой Ганны. Злева на сцяне абраз Найсвяцейшага Сэрца Дзевы Марыі, справа — Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.

Побач з касцёлам у пачатку 21 ст. пастаўлена капліца «Грот Марыі» з бутавага каменю. Твор народнага дойлідства. Вырашана бутавым гротам з арачнай нішай-экседрай у верхняй частцы франтальнага фасада, у якой пастаўлена гіпсавая паліхромная скульптура Маці Божай.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 43
Гасцей: 43
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.