Нядзеля, 05.05.2024, 14:59

ГЛЫБОЦКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
ГЛЫБОЦКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы майстроў з г.Глыбокае. У 1920-30-я г. працавала каля 10 майстроў, якія выраблялі разнастайную гаспадарчую і дэкаратыўную кераміку – гаршкі, макатры, бабачнікі, збанкі, гарлачы, глякі, слоікі, спарышы, міскі, паўміскі, масленіцы, цукарніцы, хлебніцы, чайнікі, кубкі, рукамыйнікі, вазоны, а таксама цацкі і інш. Посуд вызначаўся плаўнымі мяккімі абрысамі. У залежнасці ад памераў меў розныя назвы (глядзіце Ганчарная сістэма мер).

Фармавалі ў тэхніцы выцягвання на нажным ганчарным крузе. У фармовачную масу для пячнога посуду дамешвалі жарству. Амаль усе керамічныя рэчы пакрывалі празрыстай свінцовай палівай, якая ў залежнасці ад тэмпературы абпальвання заставалася бясколернай або прымала зеленаватае адценне.

Посуд карычнева – чырвонага колеру цаніўся больш высока. Выраблялі таксама чорназадымлены і гартаваны посуд, галоўным чынам для гатавання гарачай ежы. Традыцыйны дэкор стрыманы: лінейны арнамент з 2 – 3 прамых палосак на верхняй частцы посуду. У 1920-я г. была пашырана кераміка з падпаліўнай размалёўкай пераважна расліннага характару, выкананая пэндзлікам або ражком па чырвоным фоне ў 2 – 3 колеры – белы, зялёны, цёмна-карычневы. У якасці фарбаў выкарыстоўвалі белы ангоб, парашок перапаленай медзі (зялёнка), вокіс марганцу (бруштын).

З 1970-х г. промысел не існуе.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.