Субота, 27.07.2024, 03:36

ГРАДАЎШЧЫНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНДРЭЯ БАБОЛІ

Галоўная »
ГРАДАЎШЧЫНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНДРЭЯ БАБОЛІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Градаўшчына Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1938—39 гг. з дрэва, адрамантаваны ў 1980-я гг., асвячоны 16.05.1994 г.


Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Прамавугольны зруб нефа пераходзіць у пяцігранную апсіду, перакрыты высокім двухсхільным дахам і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках высокіх прамавугольных аконных праёмаў. Над вальмавым пакрыццём апсіды ўзвышаецца сігнатурка. Галоўны фасад завершаны двухгранным шчыпцом з двух'яруснай чацверыковай шатровай вежай, крапаваны бакавымі рызалітамі. Шчыпец мае лучковую нішу з драўлянай скульптурай Мадонны. Да галоўнага фасада прыбудаваны прытвор з арачным уваходам. Уздоўж бакавых падоўжных фасадаў праходзяць адкрытыя слуповыя галерэі-гульбішчы. Прасторная зала перакрыта плоскай столлю, пры ўваходзе — галерэя хораў. Сцены аформлены фігурнай шалёўкай. У апсідзе разны алтар у выглядзе трыумфальнай аркі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 39
Гасцей: 39
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.