Субота, 27.07.2024, 02:46

ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў горадзе Гродна нa вуліцы Белуша, на вайсковых могілках. Узведзена ў 1896 г. як пахавальня генерал-маёра рускай арміі, маршалка Гродзенскага павета, шаноўнага міравога суддзі Гродзенскай акругі А.А.Русау (1834—96 гг.).


Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Цэнтрычная, квадратная ў плане цагляная пабудова накрыта чатырохгранным чарапічным шатром са слыхавымі вокнамі. Грані прарэзаны стральчатымі вокнамі і завершаны двухграннымі шчыпцамі з крэмальернымі фрызамі, круглымі разеткамі з гатычным спляценнем крат, крыжамі на пастаментах. Вуглы цэнтрычнага аб'ёму ўмацаваны двухступеньчатымі контрфорсамі-пілонамі, завершанымі чатырохграннымі шатровымі фіяламі. Стральчаты ўваходны партал з каванымі дзвярамі, як і аконныя ліштвы, мае перспектыўны выгляд. Архітэктурныя абломы (выкружкі, карнізы, цягі, нішы) эфектна выкананы сродкамі высакаякаснай мастацкай цаглянай муроўкі. Унутры на алтарнай сцяне ўмуравана чыгунная мемарыяльная пліта. Камора капліцы перакрыта сферычным скляпеннем, сцены крапаваны аркамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 59
Гасцей: 59
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.