Серада, 08.05.2024, 22:42

ГРУШАЎСКАЯ КАПЛІЦА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

Галоўная »
ГРУШАЎСКАЯ КАПЛІЦА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ размяшчаецца за 0,5 км на захад ад вёскі Грушаўка, (урочышча Дубы) Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы Г.Грабоўскім ў баку ад яго сядзіб, на каталіцкіх могілках, якія акружае мураваная агароджа з гатычнай брамай.


У 1939 г. перад капліцай быў пастаўлены помнік Т.Рэйтану (знік у 1945 г.) — «пану з Чорнай Русі», паслу навагрудскай зямлі на варшаўскі сейм, які выступаў супраць падзелу Рэчы Паспалітай.

Помнік архітэктуры неаготыкі. Прамавугольны ў плане аб'ём з трохграннай апсідай і высокім двухгранным шчытом на галоўным фасадзе, двумя стральчатымі аконнымі праёмамі на бакавых фасадах, аформленымі падаконнай аркатурай. Галоўны ўваход вырашаны перспектыўным уваходным парталам з зубчастым атыкам. Вуглы будынка ўмацаваны контрфорсамі з гатычнымі крабавымі фіяламі ў завяршэнні. Унутры — ажурнае нервюрнае скляпенне. Пры ўваходзе ў капліцу размешчана лесвіца ў склеп.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.