Пятніца, 03.05.2024, 14:51

ІВАЦЭВІЦКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
ІВАЦЭВІЦКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца ў горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.


Дынамічна-асіметрычную кампазіцыю храмавага комплексу фарміруюць касцёл і злучаная з ім аднапавярховым крылом званіца. Касцёл вырашаны манументальным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, які выходзіць на фасад двухгранным шчытом, фланкіраваным трох’яруснымі трохграннымі вежамі-рызалітамі пад двухсхільнымі пакрыццямі. Вось сіметрыі фасада адзначана круглым акном-ружай (уплыў готыкі) і ўваходнай тэрасай-аркадай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі. Пастаўленая вуглом высотная чатрох’ярусная чатырохгранная вежа-званіца завершана спічастым шатром.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.