Субота, 18.05.2024, 23:19

КАНВЕЛІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА

Галоўная »
КАНВЕЛІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Канвелішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1916—25 гг. з дрэва на месцы касцёла 1808 г.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Складаецца з аднолькавых па вышыні чатырохсценнага зруба і выцягнутай пяціграннай апсіды з бакавымі сакрысціямі. Над фасадам узвышаецца стромкая двух'ярусная чацверыковая вежа-званіца са шпілем, якую фланкіруюць падобныя, але меншыя сігнатуркі; паміж імі трохвугольны франтон. Тры ўваходы аформлены арачнымі парталамі з вокнамі-ружамі над імі. Астатнія праёмы з паўцыркульнымі архівольтамі. Інтэр'ер падзелены шасцю слупамі на тры нефы, бакавыя з якіх апяразаны абходнымі галерэямі пад плоскай столлю.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1400]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.