Субота, 27.07.2024, 17:27

КРУПСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА

Галоўная »
КРУПСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА размяшчаецца ў горадзе Крупкі Мінскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы паводле тыпавога праекта «Рэнавабіс».


Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасны фасад прарэзаны па восі сіметрыі прамавугольным уваходным праёмам, круглай люкарнай і арачным аконным праёмам над ім. Над двухгранным шчытом фасада надбудавана чатырохгранная шатровая вежа-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, двухгранныя ліштвы якіх аб'яднаны ў ламаны пояс карніза даху.

Да касцёла праз кароткае аднапавярховае крыло далучаны прамавугольны ў плане двухпавярховы пад двухсхільным дахам будынак парафіяльнага цэнтра, вырашаны аналагічна храму.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.