Панядзелак, 16.09.2024, 02:47

ЛАГОЙСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА

Галоўная »
ЛАГОЙСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА размяшчаецца на левым беразе р. Гайна ў горадзе Лагойск Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1999 г. з цэглы паводле праекта мінскага архітэктара М.Калечыца на месцы мураванага касцёла 1793 г. (знішчаны ў 1950-я гг.).


Архітэктурная стылістыка храма навеяна сярэдневяковай готыкай. Вырашаны прамавугольным у плане будынкам, накрытым стромкім двухсхільным дахам і фланкіраваным крыламі трансепта. Да фасада асіметрычна далучана чатырохгранная вежа-званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны ў два ярусы арачнымі двухграннымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Над прамавугольным уваходным парталам і алтарнай сцяне крыжовыя аконныя праёмы. Зала перакрыта корабавым скляпеннем.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1419]
Здарэнні [496]
Грамадства [492]
Эканоміка [38]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 48
Гасцей: 48
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.