Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 27.07.2024, 03:24 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЛАЗДУНОЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »ЛАЗДУНОЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на ўсход ад вёскі Лаздуны 2-я Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 1990-я гг. з дрэва. ![]() Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам з двухграннай алтарнай часткай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Фасад фланкіраваны чатырохграннымі шатровымі вежамі каркаснай канструкцыі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарублены прамавугольнымі ўваходным і дзвюмя аконнымі праёмамі. Унутры пастаўлены чатырохкалонны алтарык народна-прымітыўнай трактоўкі. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. |
|