Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 27.07.2024, 03:31 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
МАКАШАНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »МАКАШАНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у цэнтры вёскі Макашы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Пастаўлена каля 1906 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры «цаглянага накірунку» стылю мадэрн. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад стромкім двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай сцяной. Фасад завершаны трохвугольным франтонам з аркай у тымпане, па цэнтры прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам. Бакавыя фасады прарэзаны двумя арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны гарадковым фрызам. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. |
|