Субота, 27.04.2024, 05:51

МАЛЮНАК

Галоўная »
МАЛЮНАК — выява, зробленая ад рукі з дапамогай графічных сродкаў, спалучэннямі якіх дасягаюцца пластычная мадэліроўка, танальныя і святлаценевыя эфекты. Адна з найважнейшых і шырока развітых галінаў выяўленчага мастацтва, складае аснову ўсіх відаў мастацкага адлюстравання на плоскасці (графіка, жывапіс, рэльеф). Як самастойную галіну мастацкай творчасці малюнак адносяць да графікі (станковы малюнак, эскіз, накід, замалёўка, эцюд). Адзін са сродкаў графікі архітэктурнай; на яго аснове развіваюцца гравюра і літаграфія. Адрозніваюць малюнак паводле метаду, тэхнікі і характару малявання, тэмаў і жанраў, прызначэння. Па тэхналогіі выканання бываюць малюнкі сухімі і вадкімі фарбавальнымі рэчывамі. Сухія — вугаль, італьянскі аловак, штыфт (свінцовы, срэбны), сангіна, графіт; вадкія — туш, бістр, сепія, чарніла (наносяцца пяром або пэндзлем). У якасці асновы выкарыстоўваюць паперу (у старажытнасці папірус, пергамент). Акварэль, гуаш, пастэль, соўс, туш могуць служыць сродкам для стварэння ўласна малюнка, a таксама і для жывапісных твораў. Складае аснову мастацкай адукацыі (маляванне з натуры, навучальнае маляванне).

Гэта адзін з найбольш старажытных відаў мастацтва: з эпохі позняга палеаліту вядомыя наскальныя малюнкі, зробленыя вугалем, сажай, мінеральнымі фарбамі. У першабытным мастацтве Беларусі неаддзельны ад арнаментыкі на касцяных, каменных, металічных, гліняных вырабах. У мастацтве сярэднявечча спецыфіка найбольш яскрава выявілася ў аздобах рукапісаў, у ілюстраванні беларускай друкаванай кнігі, a таксама ў «прорысях» абразоў і фрэсак. Зберагліся падрыхтоўчыя малюнкі Б.Радзівіла да архітэктурных планаў, А. ван Вестэрфельда да шпалераў (XVII — XVIII). У развіцці мастацтва малюнка ў Беларусі да пачатку XX ст. значную ролю адыграла Віленская мастацкая школа, а таксама калегіум езуітаў у Полацку, дзе навучалі малюнку.

Шмат працавалі ў гэтай галіне Я.Дамель, I.Аляшкевіч, Г.Вейсенгоф, B.Ваньковіч, Н.Сілівановіч, С. Богуш-Сестранцэвіч, Ф.Рушчыц (XIX — пачатак XX стст.). У 1920 — 1930-я гг. Ў галіне станковага малюнка працавалі Я.Драздовіч, А.Астаповіч, М.Аксельрод, М.Філіповіч, П.Сергіевіч, М.Тарасікаў, А.Тычына і інш. У 1940 — 1980-х гг. сярод майстроў В. і А.Волкавы, С.Раманаў, А. Паслядовіч, М.Гуціеў, А.Кашкурэвіч, В.Шаранговіч, C.Герус, У.Сакалоў, I.Ушакоў, П.Любамудраў, Г.Паплаўскі, Я.Жылін, М.Блішч, М.Карпук, Я.Кулік, У.Басалыга, У.Савіч, У.Гардзеенка, М.Рагалевіч, М.Селяшчук, А.Пашкевіч, В.Дубрава, С.Гарачаў, В.Мікіта і інш.

У Беларусі малюнак выкладаюць у Беларускай акадэміі мастацтваў, Віцебскім дзяржаўным універсітэце, Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы і інш.

Крыніца: "Краязнаўчая газета" № 24 (425), чэрвень 2012 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.