Нядзеля, 28.04.2024, 22:45

НАВАГРУДСКАЯ РАТУША

Галоўная »
НАВАГРУДСКАЯ РАТУША існавала ў 17 — 19 ст. у г. Навагрудак Гродзенскай вобласці. Упершыню ўпамінаецца ў сеймавай канстытуцыі 1652 г.

Навагрудак, Навагрудская ратуша
Навагрудская ратуша. Рэканструцыя

Мяркуюць, што ў 1664 г. пад ратушу прыстасаваны будынак камяніцы на рынку. У час пажару 1751 г. ён пашкоджаны, пазней адноўлены: на рагу будынка прыбудавана 2-ярусная вежа, завершаная купалам і флюгерам з выявай архангела Міхаіла (лічыўся абаронцам горада).

У 1818 г. навагрудская ратуша значна рэканструявана: зменены агульная планіроўка, аконныя і дзвярныя праёмы, на ўзроўні 2-га паверха галоўнага фасада, арыентаванага на плошчу, зроблена галерэя (апіралася на 4 калоны). Ратуша набыла рысы класіцызму: рустоўка па вуглах будынка і на гранях вежы 1-га паверха, нішы на 2-м паверсе. У такім выглядзе яна існавала да пажару 1862 г., калі была моцна пашкоджана і больш не аднаўлялася.

Каля 1900 г. на месцы навагрудскай ратушы ўзведзены новы будынак гарадскога магістрата (верагодна, былі выкарыстаны фундаменты і часткі сцен старой ратушы), у Вялікую Айчынную вайну разбураны.

Аўтар: "Беларуская этнаграфія"
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.