Пятніца, 26.04.2024, 02:53

НАЗОЎНІК

Галоўная »
НАЗОЎНІК — знамянальная часціна мовы, якая характарызуецца граматычным значэннем прадметнасці. Назоўнікі абазначаюць канкрэтныя прадметы, жывых істотаў, абстрактныя паняцці, рэчывы, апрадмечаныя дзеянні, якасці, уласцівасці, працэсы, з’явы і інш.

Паводле значэння падзяляюцца на агульныя («горад», «паэт») і ўласныя («Васіль», «Свіцязь»), адушаўлёныя («чалавек», «арол») і неадушаўлёныя («вецер», «ноч»), асабовыя («мужчына», «патрыёт») і неасабовыя («неба», «алень»), канкрэтныя («стол», «год») і абстрактныя («воля», «слава»), зборныя («моладзь», «крылле»), рэчыўныя («лён», «хлеб»). Назоўнікі маюць самастойныя катэгорыі роду, ліку, склону. Паводле склонавых формаў падзяляюцца на 3 тыпы скланення. Могуць уступаць у сэнсава-сінтаксічныя сувязі з іншымі словамі ў сказе і ўтвараць адпаведныя тыпы слова-злучэнняў. У сказе найчасцей выконваюць ролю дзейніка, дапаўнення, радзей — выказніка, акалічнасці, азначэння.

Назоўнікі з’яўляюцца важным выяўленчым сродкам мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. У тэксце яны могуць набываць пераноснае значэнне і выкарыстоўвацца ў якасці метафары («Ачуньвай жа, зорка, ачуньвай, мой квеце, пачуй маё шчырае слова». Якуб Колас), метаніміі («Палец з брыльянтам адшукаў на стале гузік званка». Э.Самуйлёнак), сінекдахі («Прыціскаючыся, выйшлі на вуліцу. Камень, камень і камень усюды». П.Галавач), увасаблення («Бор, аб чым ты гудзіш, шлях, куды ж ты вядзеш?». А.Куляшоў), алегорыі («Ехаў Дзедка на кірмаш, з ім на возе Баба». Кандрат Крапіва), параўнання («Волатам устае твой народ, калі наступае пагроза». Т.Хадкевіч), эпітэта («То не снег — то чаромха цвіце: падарунак вясны-дабрадзейкі». Змітрок Бядуля) і інш.

Крыніца: «Крязнаўчая газета» № 29 (256) ліпень 2014 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.