Субота, 27.07.2024, 03:43

НЕБЫЛІЦЫ

Галоўная »
НЕБЫЛІЦЫ – празаічныя і вершаваныя творы жартоўнага характару, камічны эфект якіх дасягаецца шляхам знарочыстай (непрыхаванай) замены рэальных узаемасувязяў і адносінаў між прадметамі на неверагодныя, нерэальныя. Для іх характэрны сатыра, дасціпны гумар, гратэск, гіпербалізацы.

Прынцыпы небылічнасці даволі часта выкарыстоўваюцца ў жартоўных і вясельных песнях, дзіцячым фальклоры, розных выслоўях, зрэдку нават у баладах і былінах: «Нашы сваты да ня ехалі, // Нашы сваты да пяшком ішлі, // Маладога да мяшком няслі»; «Пашый жа мне, мілы, з пяску чаравічкі. // Насучы мне дратвы з дажджавых кропляў».

У некаторых выпадках небыліцы могуць быць галоўным сюжэтаўтваральным элементам. Так, асобную групу складаюць казкі-небыліцы, сярод якіх вядомыя беларускія казкі пра мужыка, які лятаў на журавах, пра чалавека, які выбраўся з багны, цягнучы сябе за чуб, ды іншыя.

Крыніца: "Краязнаўчая газета"
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.