Субота, 27.04.2024, 06:23

НЯСВІЖСКАЯ СЛУЦКАЯ БРАМА

Галоўная »
НЯСВІЖСКАЯ СЛУЦКАЯ БРАМА — помнік архітэктуры барока ў г. Нясвіж Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1690 г. на месцы брамы 16 ст., перабудавана ці адноўлена ў 1700 г. (паводле іншых звестак у 1760 г.) на дарозе-дамбе ўздоўж возера, якая вяла ў горад з боку Слуцкага тракту.

Мураваны 2-ярусны прамавугольны ў плане аб'ём з вялікім арачным праездам унутры (даўжыня 10,3 м), сцены ўмацаваны контрфорсамі, накрыты 2-схільным чарапічным дахам. Падоўжаныя фасады завершаны пластычнымі франтонамі з крывалінейным абрысам. На першым ярусе знаходзіліся памяшканні для варты, на 2-м — капліца, раскрытая праз вялікі праём з балконам у бок горада. У 1970-я г. брама рэстаўрыравана.

Аўтар: Т.І. Чарняўская
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.