Пятніца, 26.04.2024, 11:10

НЯСВІЖСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЕГІУМ

Галоўная »
НЯСВІЖСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЕГІУМ дзейнічаў у 1586 — 1773 гг. у Нясвіжы як сярэдняя навучальная ўстанова. Заснаваны М.К.Радзівілам Сіроткам, які падараваў калегіуму маёнтак Ліпск з 6 вёскамі.

У 1584-93 гг. пабудаваны корпус Нясвіжскі езуіцкі калегіум і пры ім Нясвіжскі касцёл езуітаў. Нясвіжскія езуіты стварылі свае місіі ў Капылі, Крывошыне, Ліпску, Мікалаеве і інш. У 1586 г. у Нясвіжскім езуіцкім калегіуме адкрыты класы граматыкі, потым — паэтыкі, рыторыкі і інш.

Пры калегіуме дзейнічалі: з 1610 г. музычная бурса, з 1620 г. канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты, з 1627 г. аптэка, з 1750 г. Нясвіжская друкарня Радзівілаў. У пачатку 17 ст. ў калегіуме было каля 300 вучняў. Яго бібліятэка ў 1773 г. налічвала каля 15 тыс. тамоў. Са скасаваннем ордэна езуітаў (1773) калегіум пераўтвораны ў свецкую школу, касцёл — у парафіяльны. Іншыя будынкі не захаваліся.

Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.