Субота, 20.04.2024, 00:15

НЯСВІЖСКАЯ ДРУКАРНЯ

Галоўная »
НЯСВІЖСКАЯ ДРУКАРНЯ існавала ў 16 і 18 ст. у г. Нясвіж Мінскай вобласці.

1) Нясвіжская друкарня 16 ст. заснавана М.Кавячынскім і Л.Крышкоўскім; ідэйным кіраўніком у першыя гады яе існавання быў Сымон Будны. Першая на тэрыторыі Беларусі друкарня, якая карысталася кірыліцай. Друкар кірылічных выданняў невядомы. У 1562 г. выдадзены «Катэхізіс» Буднага — першая на Беларусі кніга на беларускай мове, a таксама яго твор «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам» (не збярогся). Друкавала творы на польскай і лацінскай мовах (друкар Д.Ланчыцкі); усяго ў 1563-71 гг. надрукавала 11 выданняў, у асноўным творы палемічнай пратэстанцкай публіцыстыкі. Спыніла дзейнасць паводле загаду М.К.Радзівіла Сіроткі. Апошняе выданне — «Біблія» (пераклад на польскую мову Буднага) дадрукавана ў 1572 г. у Заслаўі ці ў маёнтку Кавячынскіх ва Уздзе.

Большасць кніг Нясвіжскай друкарні аформлены проста, без ілюстрацыйных гравюр. У мастацкім афармленні кніг прытрымлівалася друкарскіх традыцый Ф.Скарыны: выкарыстанне наборнага арнаменту, разнастайных шрыфтоў, ініцыялаў з дэкаратыўна-раслінным фонам. Маёмасць друкарні ў 1572 г. купіў Я.С.Кішка, які ў 1574 заснаваў Лоскую друкарню.

2) Нясвіжская друкарня 18 ст. (1750-90-я г.) заснаваная Радзівіламі. У 1751 г. падаравана мясцоваму калегіуму езуітаў. Гравёрам быў Т.Ляйбовіч. У ёй надрукавана каля 70 белетрыстычных, рэлігійных, палемічных і вучэбных твораў, панегірыкаў на польскай і лацінскай мовах, у т.л. «Пра жыццё і справы Аляксандра Вялікага» К.Руфа (1763), «Жыццё і ерасі Вальтэра» Ф.Нано (1781), «Артыкулы вайсковыя» (1754), альбом медзярытаў «Партрэты сям'і Радзівілаў...» (1757, усяго 165 гравюр на медзі).

Аўтар: Г.Я.Галенчанка
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.