Аўторак, 23.04.2024, 13:58

НЁМАНСКАЯ КУЛЬТУРА

Галоўная »
НЁМАНСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неалітычных плямён, якія ў 4—3-м тысячагоддзях да н.э. насялялі тэрыторыі Заходняй Беларусі, поўначы Валыні, паўднёвым захадзе Літвы і суседнюю тэрыторыю Польшчы.

Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, потым прымітыўным земляробствам і жывёлагадоўляй, здабывала крэмень шахтавым спосабам. Паселішчы размяшчаліся на прырэчных схілах поймавых выспаў, на краях тэрас каля старыц і прывусцевых мысах. Яны складаліся з некалькіх наземных, найчасцей чатырохвугольных жытлаў, зробленых з жэрдак і невялікіх вертыкальна замацаваных у зямлі слупоў. Унутры жытлаў, звычайна ў невялікіх паглыбленнях, размяшчаліся адкрытыя агнішчы, якія пазней абкладвалі па краях камянямі.

На раннім этапе нёманскай культуры плямёны выраблялі вастрадонныя гаршкі з выпуклым, часам рабрыстым корпусам і злёгку зведзенымі або адагнутымі венчыкамі, пад краем наносілі глыбокія круглыя ямкі. Арнамент у выглядзе гарызантальных паясоў з грабеньчатых адбіткаў, насечак і наколак, некаторыя пасудзіны аздаблялі наразнымі лініямі, размешчанымі коса або ў сеткавых кампазіцыях.

На познім этапе нёманскай культуры пашырыліся вастрадонныя гаршкі са звужанай шыйкай і лейкападобнымі венчыкамі, краі якіх упрыгожвалі глыбокімі наколкамі ці ямкамі. Сярод арнаментальных элементаў — адбіткі лінейнага штампа, адступаючыя наколы, пракрэсленыя, зернепадобныя, ялінкападобныя і іншыя ўзоры. Вядомы падвескі з іклаў сабакі, мядзведзя, зубоў аленя, унікальны сэрцападобны амулет з ласінага рога, выявы качкі, ромбападобнай чалавекападобнай істоты на сценках глінянага посуду. Арнамент часам канцэнтраваўся ў верхняй частцы пасудзін, дапаўняўся шматвугольнікамі, ромбамі, шнуравымі адбіткамі.

У арнаментах нёманскай культуры шукаюць вытокі беларускіх гарызантальна-паясных геаметрычных арнаментаў.

Аўтар: М.М. Чарняўскі
Крыніца: Этнаграфія Беларусі
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.