Субота, 27.07.2024, 06:49

ОБАЛЬ

Галоўная »
ОБАЛЬ — гарадскі пасёлак у Шумілінскім раёне, на р. Обаль. За 23 км на паўночны захад ад г. Шуміліна. Чыгуначная і аўтобусная станцыя на лініі Віцебск — Полацк.

Вядомы з ХVІ ст. як вёска ў Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Належала Мольскім, П. Войне (з 1592 г,) Ф.Я. Ветрынскаму (з 1595 г.), Грабніцкім (з 1615 г.). 3 1772 г. у складзе Расійскай імперыіі. У пачатку XIX ст. цэнтр Петрапаўлаўскай воласці Полацкага павета.

Росту Обаля садзейнічала будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі (1886 г.). У канцы і XIX ст. у паселішчы працавалі бровар і вадзяны млын, школа. У 1894 — 1914 гг. на станцыі працавала Обальская драўляна-хімічная мануфактура, што вырабляла драўнінныя вугаль і спірт, дзёгаць, воцатны парашок. У 1913 г. працавалі 55 рабочых. У пачатку XX ст. чыгуначная станцыя Обаль грузіла да 50 тысячаў пудоў лясных матэрыялаў і інш.

3 1924 г. цэнтр сельсавета Сіроцінскага (з 1961 г. Шумілінскага) раёна. У лістападзе 1924 г. у былым маёнтку фон Амбургера была адкрытая школа сялянскай моладзі.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 г. акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Дзейнічала камсамольскае падполле «Юныя мсціўцы».

У снежні 1962 — ліпені 1966 г. у Полацкім раёне. З 30 верасня 1968 г. гарадскі пасёлак. Працуюць Обальскі керамічны завод, торфапрадпрыемства ды інш. Тэрыторыя пасёлка размешчаная абапал ракі. На правым беразе, у раёне чыгуначнай станцыі, знаходзіцца гістарычная частка пасёлка з рэгулярнай планіроўкай, аднапавярховай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. У левабярэжнай частцы асноўны жылы масіў з грамадскім і культурным цэнтрам. Усталяваныя помнікі ў гонар Обальскага камсамольскага падполля, падпольшчыкам Лузгіным, на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, бюст А.Э. Даўмана. У 1965 г. створаны Музей Обальскага камсамольскага падполля. Працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дзве бібліятэкі, дом культуры.

Колькасць насельніцтва на 2016 г. — 2 395 чалавек.

Обальская сядзіба Грабніцкіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры першай паловы XIX ст.; размешчаная на правым беразе р. Обаль. Сядзібны дом пабудаваны ў стылі класіцызму; мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з вальмавым дахам. За домам невялікі парк, дзе растуць дрэвы мясцовых пародаў і дэкаратыўныя кусты.

Страчаная спадчына: Свята-Ануф рыеўская царква са званіцай (1843 г.) і каталіцкая капліца (XIX ст.). У 2015 г. завершанае будаўніцтва аднайменнага новага праваслаўнага храма. 3 2001 г. дзейнічае каталіцкая капліца парафіі Святога Вінцэнта.

Нарадзіўся ў Обалі навуковец-эпізаатолаг, прафесар, акадэмік АН БССР Сяргей Мікалаевіч Вышалескі 1874 — 1958), заслужаны дзеяч навукі СССР (1940 г.).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 17 (610) май 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.