Субота, 27.07.2024, 06:08

ПАДЗАМЧА

Галоўная »
ПАДЗАМЧА — прылеглы да замка ўчастак паселішча ў XIV — XVIII стст. Выконвала ролю дадатковага ўмацавання на шляху да галоўнай замкавай брамы. Звычайна яго абводзілі абарончым валам з навальнымі канструкцыямі розных тыпаў (гародні, паркан, тарасы) з уязной шмат'яруснай вежай, зрэдку — бастыённымі ўмацаваннямі (Мірскі замак). Вакол падзамча мог быць сухі ці вадзяны роў (Барысаўскі, Жлобінскі, Іказненскі, Дубровенскі ды іншыя замкі).

На падзамчы канцэнтраваліся гаспадарчыя і дапаможныя службы замка: свірны, стайні, вазоўні, лядоўні, пякарні, кузні, дамы, дзе жылі замкавыя слугі. Культурны пласт звычайна сінхронны з культурнымі адкладаннямі на замкавым дзядзінцы.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 40 (633) кастрычнік 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.