Субота, 27.07.2024, 02:26

ПАЛЕАГРАФІЯ

Галоўная »
ПАЛЕАГРАФІЯ (ад грэч. palaios старажытны +...графія) — дапаможная гісторыка-філалагічная дысцыпліна, што вывучае гісторыю пісьма, заканамернасці развіцця графічных формаў літараў, пісьменных знакаў, шрыфтоў, a таксама помнікі старажытнай пісьменнасці з мэтай прачытаць іх, вызначыць аўтара, час і месца стварэння, аўтэнтычнасць. Даследуе пісчыя матэрыялы і прылады пісьма, тып пісьма, вадзяныя знакі па паперы, арнаменты, мініяцюры, афармленне пераплётаў. Цесна звязаная з дыпламатыкай, геральдыкай, сфрагістыкай, храналогіяй, тэксталогіяй, мовазнаўствам, філіграналогіяй. Асобная галіна палеаграфіі — крыптаграфія — вывучае графіку сістэмаў тайнапісу. Адзін з аб'ектаў палеаграфіі — берасцяныя граматы. Паводле сістэмы пісьма, алфавіта і мовы падзяляецца на грэчаскую, лацінскую, славянскую, арабскую, армянскую, грузінскую, кітайскую, індыйскую ды інш. Славянская палеаграфія (падзяляецца на глагалічную і кірыліцкую) вывучае старажытныя, напісаныя пераважна кірыліцай, рукапісы рускіх, беларусаў, украінцаў, балгараў, сербаў. Паводле тыпу пісьма адрозніваюць устаў, паўустаў, скорапіс, вязь.

Тэрмін «палеаграфія» ўпершыню ўжыты французскім вучоным Б. Манфаконам, з імем якога звязанае і выдзяленне яе з дыпламатыкі як самастойнай дысцыпліны. Пачынальнік беларускай палеаграфікі — Яўхім Карскі, дакументы XIV — XVI стст. вывучалі Ігнат Даніловіч, Iван Грыгаровіч, Мітрафан Доўнар-Запольскі, A. Сапуноў, Д. Даўгяла, B. Баркоўскі, Г. Харашкевіч. Беларускія тэксты, напісаныя арабскім шрыфтам, даследаваў А. Антановіч.

Палеаграфія музычная — музычна-гістарычная навука, што вывучае старажытныя сістэмы запісу музыкі; галіна палеаграфіі. Збірае, апісвае, расшыфроўвае і перакладае на сучасную натацыю старажытныя помнікі музычнай пісьменнасці, публікуе іх. Вывучае лічбавыя, літарныя сістэмы запісу музыкі, сістэмы, што выкарыстоўваюць спецыяльныя ўмоўныя знакі (заходнееўрапейскія неўмы, старажытна-рускія крукі ды інш.).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №8 (649) люты 2017 год;
«Краязнаўчая газета» №9 (650) сакавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 24
Гасцей: 24
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.