Субота, 27.07.2024, 04:08

ПАЛІВАНАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
ПАЛІВАНАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы, пакрытыя з засцерагальна-дэкаратыўнай мэтай тонкім слоем шклопадобнай палівы. На тэрыторыі Беларусі вядомая з XII ст. (дэкаратыўныя паліваныя пліткі на падлозе і сценах храмаў у Гродне, Полацку, Тураве, Пінску і інш.). У перыяд позняга феадалізму ў многіх гарадах была пашыраная вытворчасць паліванай кафлі і сталовага посуду. Масавае распаўсюджанне паліванай керамікі ў народным ганчарстве адбылося ў другой палове XIX ст.


Паліву наносілі на вырабы перад абпальваннем або пасля яго двума спосабамі — вадкім і сухім. Рамеснікі ў заходніх раёнах Беларусі выкарыстоўвалі пераважна вадкую паліву, асноўныя кампаненты якой былі змяшаныя з вадой або рэдкім мучным клейстарам (членфай). Другі спосаб бытаваў пераважна на ўсходзе, часам адначасова з першым. Кераміку напачатку абмазвалі дзёгцем, потым абсыналі праз густое сітца (пытлік) парашком палівы або абкачвалі ў ім. Цалкам паліваныя вырабы ў народзе часта называлі паліванец, паліванка.

Кераміка, пакрытая празрыстай бясколернай палівай, у залежнасці ад тэмпературы і вышыні агню ў працэсе абпальвання набывала блізкую да натуральнай чырвона-карычневую або зеленаватую афарбоўку. 3-за нераўнамернага абпальвання на зялёным фоне часам выступалі светла-вохрыстыя плямы (такі носуд «у яблыкі» цаніўся асабліва высока). Паліваную кераміку аздаблялі контррольефным лінейна-хвалістым арнаментам, надпаліўнай (зрэдку надпаліўнай) размалёўкай. Традыцыйпыя спосабы яе вытворчасці выкарыстоўваюцца ў наш час ганчарамі-надомнікамі, a таксама на спецыялізаваных прадпрыемствах, што займаюцца мастацкай керамікай.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №14 (655) сакавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.