Субота, 27.07.2024, 04:01

ПАРТЫЗАНСКАЯ МАСТАЦКАЯ САМАДЗЕЙНАСЦЬ

Галоўная »
ПАРТЫЗАНСКАЯ МАСТАЦКАЯ САМАДЗЕЙНАСЦЬ – творчасць аматараў мастацтва, што разгарнулася ў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскіх атрадах, брыгадах, злучэннях на тэрыторыі партызанскіх зонаў. Садзейнічала выхаванню патрыятызму, палітычнай свядомасці партызанаў і насельніцтва на акупаванай тэрыторыі, мабілізоўвала на барацьбу з ворагам. Калектывы мастацкай самадзейнасці партызанаў існавалі ў форме агітбрыгадаў, агітатрадаў, мастацкіх ансамбляў і іншага. Прынцыповай розніцы паміж імі не было. У праграме выступленняў усіх гэтых агіткалектываў – партызанскія песні, прыпеўкі, танцы, музычныя нумары, байкі, вершы, сатырычныя сцэнкі, урыўкі з драматычных п'есаў, акрабатыка.

Першы вядомы канцэрт партызанскай мастацкай самадзейнасці адбыўся ў Гомельскім партызанскім атрадзе ў канцы верасня 1941 года. У многіх партызанскіх калектывах з'яўляліся песні, якія стваралі мясцовыя аўтары – паэты і музыкі (вядома больш за 20 аўтараў напеваў і прыкладна 60 аўтараў тэкстаў).

Дзейнасць партызанскіх мастацкіх калектываў актывізавалася ў 1943 годзе. Амаль усе буйныя партызанскія брыгады і асобныя атрады мелі самадзейныя гурткі, агіткалектывы, агітбрыгады. У партызанскіх зонах вядомыя таксама калектывы мастацкай самадзейнасці цывільнага насельніцтва (гурток у вёсцы Карпілаўка Лагойскага раёна, мастацкі кіраўнік настаўніца М. Васілевіч з брыгады «Штурмавая» і іншыя). Найбуйнейшы партызанскі агіткалектыў – агітатрад імя Горкага – пасля вайны працаваў пад назвай Партызанскі ансамбль Вілейскай вобласці, у 1945 годзе рэарганізаваны ў прафесійны Маладзечанскі абласны ансамбль песні і танца.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №13 (702) сакавік 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 35
Гасцей: 35
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.