Субота, 27.07.2024, 03:13

ПАСАД

Галоўная »
ПАСАД — старадаўні абрад, які звычайна спраўлялі ў пачатку вяселля. Маладую (радзей маладога) садзілі на дзяжу, пакрытую вывернутым кажухом (хлебная дзяжа і кажух сімвалізавалі здароўе, дастатак і шчасце). Важнай часткай пасада маладой было расплятанне касы, якое ўрачыста адбывалася перад «прыпяканнем» (падпальваннем) грамнічнай свечкай валасоў і азначала пераход дзяўчыны ў іншы (жаночы) стан.

Абрад суправаджаўся журботнымі лірычнымі песнямі. На тэрыторыі Беларусі сустракаўся і сумесны пасад маладых, састаўной часткай якога былі абрады «звядзенняя», «злучэння» маладых, якія азначалі заключэнне шлюбу. Вялікая роля ў час пасада належала хору. Ён песнямі суправаджаў усе асноўныя моманты абраду, па сутнасці калектыўна кіраваў ім. Пасадныя песні вызначаліся багаццем варыянтаў, вялікай колькасцю сюжэтаў, своеасаблівай кампазіцыяй (звычайна складаліся з дзвюх частак, пабудаваных на аснове паралелізму), шырока выкарыстоўваўся разгорнуты маналог (дыялог) і іншыя. У мінулым пасад быў самым галоўным момантам беларускага традыцыйнага вяселля.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №20 (709) май 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 55
Гасцей: 55
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.