Субота, 27.07.2024, 02:33

ПЕРАБРОДСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА

Галоўная »
ПЕРАБРОДСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1920-я гады з дрэва. Адноўлены ў 2003—06 гадах.



Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным зрубам з прырубам пяціграннай апсіды з бакавымі нізкімі сакрысціямі пад двухграннымі пакрыццямі. Будынак накрыты агульным двухсхільным дахам, які мае значны вынас на фігурных кранштэйнах і пластычны выгін над карнізам і пераходзіць у гранёнае пакрыццё апсіды. Сілуэт храма ўзбагачаюць двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, надбудаваная над франтальным фасадам, і чатырохгранная шатровая сігнатурка над апсідай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 37
Гасцей: 37
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.