Субота, 27.07.2024, 02:24

ПЕРСТУНЬСКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТВАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЕ МАРЫІ

Галоўная »
ПЕРСТУНЬСКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТВАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЕ МАРЫІ размяшчаецца ва ўсходняй частцы вёскі Перстунь Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1848 годзе з бутавага каменю і цэглы як уніяцкая царква.


Паўзруйнаваны ў Вялікую Айчынную вайну. Капітальна адрамантаваны ў 1990 годзе. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Падоўжна-восевую кампазіцыю храма складаюць званіца, асноўны прамавугольны ў плане пад двухсхільным дахам аб'ём, квадратная апсіда з бакавымі сакрысціямі. У сілуэце касцёла дамінуе трох’ярусная званіца — чацверыковы нартэкс, над якім два цыліндрычныя аб'ёмы з шатровым завяршэннем. У першым ярусе створаны глыбокі арачны партал увахода, у тымпане якога гарэльефная ляпная кампазіцыя на біблейскі сюжэт. У архітэктурнай трактоўцы фасадаў выкарыстаны выкладзеныя з цэглы ўтрыраваныя элементы класікі: пілястры, прафіляваныя антаблементы, карнізы.


Унутры двухсветлавая зала храма чатырмя магутнымі крыжовымі пілонамі і перакінутымі праз іх аркамі падзелена на тры нефы, перакрытыя плоскай драўлянай столлю. Апсіда раскрываецца шырокім і прыземістым арачным прасветам. Пры ўваходзе драўляныя хоры.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 13
Гасцей: 13
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.