Пятніца, 26.04.2024, 13:02

ПІЎНІЦА

Галоўная »
ПІЎНІЦА — род склепа (пограба) для захоўвання піва, квасу, соку, воцату, малака, агародніны, садавіны і іншых прадуктаў. Існавалі ў XVI — пачатку XX стагоддяў у замках, магнацкіх і панскіх сядзібах, фальварках, манастырах, кляштарах, пры корчмах і гэтак далей. Размяшчаліся пры жылых дамах, у гаспадарчых зонах, непадалёк бровараў у садах, на агародах, часам сумяшчаліся з лядоўнямі.

Будавалі піўніцы з дрэва, цэглы і каменю. Найбольш пашыраныя былі драўляныя піўніцы — заглыбленыя ў зямлю зрубы з бярвёнаў (брусоў) з насыпаным зверху грунтам і накрытыя дранкай, гонтай, аполкамі, карою дрэваў саломай. Існавалі таксама піўніцы каркаснай, або так званай прыслуповай канструкцыі, у якіх сцены з колатых плашак, дыляў плятня мацаваліся да сценак ямаў укапанымі ў зямлю вертыкальнымі слупамі. Часам памяшканне перагароджвалі на два аддзяленні. Уваходы ў піўніцу рабілі праз «шыі» — крытыя заглыбленыя ў зямлю лесвіцы. Звычайна «шыі» мелі дзверы ў выглядзе драўляных кратаў (для праветрывання), а ў саміх піўніцах былі моцныя драўляныя глухія дзверы, часам акаваныя. Мураваныя піўніцы сваёй планіроўкай амаль не адрозніваліся ад драўляных.

Нярэдка над піўніцамі будавалі адрыны, каморы, птушнікі, свірны, сырніцы, клеці, шопы. У асобных сядзібах і замках піўніцы будавалі пад жылымі дамамі або іх часткамі (сенцамі, алькежамі ды іншымі). Вядомыя выпадкі, калі мураваныя піўніцы існавалі як скляпы пад усім збудаваннем палаца, сядзібнага дома. Тады яны называліся проста скляпамі, хаця частка з іх і лічылася піўніцамі (Нясвіжскі замак і іншыя).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 17 (754) май 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.