ПЛЯШЭВІЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЮЗАФАГалоўная »
ПЛЯШЭВІЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЮЗАФА размяшчаецца на могілках на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Пляшэвічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 2000-я гг. з дрэва на месцы бажніцы 1926 года, разабранай у 1954 годзе.
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад стромкім двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Да яе асіметрычна далучана трохсценная апсіда пад трохсхільным пакрыццём. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|