Субота, 27.07.2024, 04:06

ПОКУЦЬ, красны кут, святы кут, Божы кут

Галоўная »
ПОКУЦЬ, красны кут, святы кут, Божы кут — вугал, кут у хаце, размешчаны па дыяганалі ад печы, дзе сыходзяцца краямі дзве лавы, а таксама месца пры ім. Найсвятлейшае і найпачэснае месца ў доме. Тут размяшчаліся абразы, завешаныя адмысловым ручніком-набожнікам, стаялі лямпады, знаходзіліся каштоўныя рэчы (Біблія, свечкі, у тым ліку вянчальныя, грамнічныя, асвечаная ў храме вярба). Таксама тут стаяў стол, што быў сімвалам сямейнай еднасці, трываласці, дабрабыту. За абедам на покуці займаў месца гаспадар, каля яго паслядоўна па старшынстве — іншыя члены сям'і. На покуць садзілі паважанага госця, жаніха і нявесту. На стол нельга было сядаць, класці ключы, шапку, таксама пры покуці было забаронена ставіць венік. На Хрыстовыя Народзіны і Вялікдзень на стол ставілі рытуальныя стравы. Звычайна яго не ўпрыгожвалі, у святочныя дні засцілалі абрусам.

Святым абавязкам было, уваходзячы ў хату, здымаць шапку і хрысціцца ў бок абразоў на покуці. Абяцанне, выказанае на покуці, было свяшчэнным і непарушным (своеасаблівае слова гонару).

На скрыжаванні лаваў у многіх хатах ставілі хлебную дзяжу як сімвал дастатку і дабрабыту. У час абраду зажынак і дажынак на пачэснае месца ставілі першы і апошні снапы. Калі нараджалася дзіця, першую купелю рабілі на покуці. На стале павінен быў стаяць абрадавы гаршэчак кашы, калі ладзілі хрышчэнне. Збярогся звычай класці на покуці нябожчыка галавою да абразоў (а ў старажытнасці пад покуццю нават хавалі родных).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 3 (776) студзень 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.