Субота, 27.07.2024, 02:43

ПРЫБАЛТЫЙСКАЯ КУЛЬТУРА

Галоўная »
ПРЫБАЛТЫЙСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў бронзавага веку, якія ў першай палове другога тысячагоддзя да нашай эры насялялі Беларускае Панямонне і паўднёва-ўсходнюю Прыбалтыку.

Асноўны занятак насельніцтва — прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Паселішчы размяшчаліся на берагах вадаёмаў. Наземныя прамавугольныя ў плане жытлы мелі двухсхільную страху. Унутры жытлаў былі адкрытыя агмені, абкладзеныя камянямі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне (нябожчыкаў хавалі ў глыбокіх ямах у скурчаным становішчы на баку), пахаванні адзіночныя і калектыўныя.

Насельніцтва вырабляла амфары і гаршкі з акрэсленай шыйкай, арнаментаваныя гарызантальнымі шнуравымі адбіткамі і ялінкавымі ўзорамі з насечак або нарэзак. Сярод упрыгожанняў — падвескі з прасвідраваных зубоў жывёлаў, бурштынавыя трубчатыя пацеркі, разнастайныя падвескі, кружкі з адтулінамі, стылізаваныя фігуркі чалавека, аздобы ў выглядзе двухлязовых сякерак і іншае.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 39-40 (812-813) кастрычнік 2020 года

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 32
Гасцей: 32
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.