РАЁЎКАЎСКАЯ КАПЛІЦА БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІГалоўная »
РАЁЎКАЎСКАЯ КАПЛІЦА БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца на могілках на заходняй ускраіне вёскі Раёўка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 2001 годзе (архітэктар А.Яроменка) на месцы і ў формах драўлянай бажніцы 1935 года, якая згарэла.
Вырашана кампактным прамавугольным у плане зрубам пад стромкім двухсхільным дахам, у які з боку фасада ўрэзана двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Да алтарнай сцяны далучана ніжэйшая пяцігранная апсіда пад вальмавым пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады (цокальная частка — вертыкальна) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|