Субота, 27.07.2024, 04:01

РАМНЁЎСКІ КАСЦЁЛ

Галоўная »
РАМНЁЎСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Рамні Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1896 годзе з дрэва на падмурку храма 18 стагоддзя з захаваннем яго планіроўкі.



Помнік архітэктуры эклектыкі. Вырашаны крыжовым у плане зрубам. Да фасада далучаны прыруб нартэкса, над вальмавым дахам якога чатырохгранная шатровая званіца са спічастым шпілем. Прамавугольныя і розныя па вышыні і пакрыццях апсіда і бакавыя сакрысціі знаходзяцца ў адзінай, ступеньчатай па сілуэце плоскасці алтарнай сцяны. Тарцы крыжовага ў плане даху завершаны трохвугольнымі франтонамі, цыбулепадобнымі купаламі, прарэзаны круглымі люкарнамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарублены адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Высокая цокальная частка аддзелена гарызантальнай цягай і вертыкальна ашалявана.

Унутры зала перакрыта стральчатым з адкрытым у шацёр скляпеннем, сцены пакрыты роспісам. Над нартэксам антрэсолі хораў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 35
Гасцей: 35
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.