РУСКАСЕЛЬСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РУСКАСЕЛЬСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 1 км на захад ад вёскі Рускае Сяло, Вілейскага раёна Мінскай вобласці, пры павароце з шашы Вілейка—Смаргонь на Ярмолічы. Пабудавана на мяжы 19—20 стагоддзяў з бутавага каменю.
Помнік народнай архітэктуры. Вырашана ўзнятай на квадратны цокаль чатырохграннай прысадзістай вежай пад шатровым дашкам з крыжом. Франтальная і бакавыя грані крапаваны прамавугольнымі ашклёнымі нішамі з абразамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|