Субота, 27.07.2024, 02:56

РУЖАНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА КАЗІМІРА

Галоўная »
РУЖАНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА КАЗІМІРА размяшчаецца на паўночнай ускраіне гарадскога пасёлка Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, на могілках каля шашы на Слонім. Пабудавана ў 1792 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара І.Г.Бекера і па фундацыі канцлера Вялікага Княства Літоўскага А.М.Сапегі. Была прыпісана да базыльянскага кляштара.



Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, які выходзіць на франтальны фасад трохвугольным франтонам чатырохкалоннага порціка дарычнага ордэра. Фасад пад ім расчлянёны прамавугольнымі ўваходным праёмам і флакіруючымі яго нішамі ў прафіляваных ліштвах. Атынкаваныя бакавыя фасады расчлянёны высокім і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным карнізам на дэнтыкулах. У інтэр'еры ў канцы залы мураваны алтар ў выглядзе дарычнага порціка.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 50
Гасцей: 50
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.