Чацвер, 23.02.2012, 14:14

«ВИЛЕНСКИЙ ВЕСТНИК» («Кuгіег Wilenski»)


«ВИЛЕНСКИЙ ВЕСТНИК» («Кuгіег Wilenski») – палітычная і літаратурная газета, афіцыйны орган Паўночна-Заходняга краю; прадаўжэнне газеты «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»), Выдавалася з 1841 г. да 1915 у Вільні, з кастрычніка 1915-16 гг. у Гомелі. У 1841-65 гг. афіцыйныя матэрыялы друкаваліся на рускай і польскай мовах, неафіцыйныя — пераважна на польскай, з 1865 г. толькі на рускай мове.

У 1859-65 гг. рэдактар — даследчык беларускай літаратуры і фальклору Адам Кіркор. У газеце супрацоўнічалі беларускія і польскія пісьменнікі У.Сыракомля, В.Каратынскі, А.Вярыга-Дарэўскі і інш. Друкавала матэрыялы па беларускай этнаграфіі: «Сялянскае вяселле ў Кобрынскім павеце» (1867); «Вясельны абрад у вёсках Навагрудскага павета» (1861) і «Некалькі звестак пра хатні побыт сялян паўночна-заходніх губерняў» (1869) М.А.Дзмітрыева, «Помнікі народнай творчасці ў Мінскай губерні...» A.М.Булгакава (1881); «Пахавальныя абрады беларусаў» (1890), «Нататкі з вандраванняў па Беларусі» (1890-91), «Адносіны беларуса да зямлі» (1893) М.В.Доўнар-Запольскага; «Калядныя святкі» (1894-95), «Дробныя нататкі з жыцця беларусаў», «Радаўніца ў Беларусі», «Вялікдзень у сяльчан беларусаў», «Купалле ў беларускай вёсцы» (усе 1895) П.П.Дземідовіча; «Вытрымкі з жыцця беларускай жанчыны» (1880) A.Я.Васільевай і інш. Змяшчала матэрыялы пра беларускую літаратуру, гісторыю. Спачатку прытрымлівалася паланафільскага кірунку. З мая 1863 г. віленскім генерал-губернатарам М.Мураўёвым ператворана ў рэакцыйны ўрадавы орган.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [179]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [73]
Культура [79]
Адукацыя [3]
Спорт [12]
Здарэнні [6]
Грамадства [55]
Эканоміка [2]
Транспарт [27]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.