Храм трактаваны ў авангардна стылізаваных формах
готыкі. Працяглы, вертыкальна выцягнуты, прамавугольны ў плане пад двухсхільным дахам аб'ём, уздоўж якога цягнуцца нізкія бакавыя
нефы. Франтальны плоскасны фасад завершаны двухгранным шчытом з круглай люкарнай па цэнтры, фланкіраваны чатырохграннымі высотнымі
вежамі-званіцамі са спічастымі шатрамі і прамавугольнымі прасветамі ў верхнім ярусе-
звоне. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі стральчатымі аконнымі праёмамі. Шырокі прамавугольны ўваходны праём ахоплены арачным парталам, фланкіраваны і завершаны арачнымі
нішамі-экседрамі. Плоскасная
алтарная сцяна завершана двухгранным шчытом з круглай люкарнай і рэльефным крыжом.