Чацвер, 23.02.2012, 13:58

ВЫКУП


ВЫКУП — элемент вясельнага абраду; адгалосак старажытнага шлюбнага звычаю «куплі-продажу» нявесты, таму звычайна звязаны з асобай маладой і рэчамі, што ёй належаць. Найчасцей абрад выкупу выконваецца па дарозе маладога да маладой, у час прыезду да яе і калі яе забірае дружына маладога. Аднавяскоўцы маладой «прымушаюць» маладога даваць выкуп за яе як за члена абшчыны, калі ён пераязджае праз браму (рагатку), якую робяць перад вёскай, калі ўязджае ў двор, уваходзіць у хату маладой, выкупляе месца каля яе, саму маладую (у бацькоў і сябровак), яе касу (у брата).

Абрад выкупу адбываецца на працягу ўсяго вяселля. Першы выкуп жаніх дае ў час запоін або заручын дзяўчатам за тое, што адбірае ў іх сяброўку, апошні пасля завівання маладой. Акрамя таго, жаніх пірагом «плоціць» дзяўчатам за нявесту ў суборную суботу вечарам або назаўтра раніцай, калі прыязджае па яе; выкупляе вянок, які зрабілі дружкі для яе, вывад яе з хаты, пасаг і інш. Характэрна, што выкуп атрымліваюць маці, брат або сястра маладой, а не яе бацька, што сведчыць пра сувязь абраду выкупу з эпохай матрыярхату.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [179]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [73]
Культура [79]
Адукацыя [3]
Спорт [12]
Здарэнні [6]
Грамадства [55]
Эканоміка [2]
Транспарт [27]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.