Чацвер, 18.04.2024, 08:39

ЗАНЯВІЧСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА І СВЯТОГА ЮЗАФА

Галоўная »
ЗАНЯВІЧСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА І СВЯТОГА ЮЗАФА размяшчаецца на могілках за 1 км на ўсход ад вёскі Літвінкі (Занявічы) Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1917 г. з цэглы паводле праекта, распрацаванага ў 1908 г. Рэстаўрыраваны ў 1989 г.


Помнік архітэктуры неакласіцызму. Квадратны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам на галоўным фасадзе аформлены магутным чатырохкалонным порцікам утрыраванага тасканскага ордэра з высокім і масіўным антаблементам і трохвугольным франтонам над ім. Бакавыя фасады і алтарная сцяна рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі і блендамі, дэкарыраванымі ліштвамі, ніжнімі панэлямі, апяразаны цягамі і прафіляваным карнізам. У дэкоры выкарыстаны вуглавая рустоўка, простага профілю карніз і цягі. У апсідзе, перакрытай плоскай столлю залы, адасоблена сакрысція.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.