Субота, 27.07.2024, 03:08

ЗАРАЧАНСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
ЗАРАЧАНСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Зарачанка (Баля Касцельная) Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1937 г. з цэглы. Закрыты ў 1969 г., адноўлены ў 1989—91 гг.


Помнік архітэктуры з рысамі неаготыкі. Прамавугольны ў плане аб'ём накрыты высокім двухсхільным дахам з вальмамі над пяціграннай апсідай, да якой па баках далучаны сакрысціі. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі пануе вертыкальная накіраванасць архітэктурных мас. На пазбаўленых краповак плоскасных атынкаваных фасадах — спічастыя высокія вітражныя аконныя праёмы. Актыўнай дынамікай надзелены галоўны фасад з урэзанай у яго плоскасць двух’яруснай чатырохграннай шатровай вежай і прытворам перад ёй. Востраканцовы шчыпец уваходнага партала завершаны скульптурнай выявай святой Марыі, што ўзмацняе гатычны вертыкалізм кампазіцыі. Унутры зала перакрыта трохгранным скляпеннем, атынкаваныя сцены расчлянёны пілонамі. У аснову кампазіцыі цэнтральнага і дзвух бакавых алтароў, надзеленых скульптурнымі постацямі, пакладзена форма стральчатай гатычнай аркі. На правы вугал апсіды навешаны драўляны амбон. Уздоўж сцен карціны-стацыі на тэму «Крыжовы шлях Хрыста».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 58
Гасцей: 58
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.