Субота, 27.07.2024, 06:43

ЖАЛУДОКСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ І КЛЯШТАР КАРМЕЛІТАЎ

Галоўная »
ЖАЛУДОКСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ І КЛЯШТАР КАРМЕЛІТАЎ размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы гарадскога пасёлка (мястэчка) Жалудок Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1853 г. з бутавага каменю і цэглы паводле праекта архітэктара К.Падчашынскага — вучонага і тэарэтыка позняга класіцызму. Побач з касцёлам — двух’ярусная чатырохгранная бутавая званіца.


Першы касцёл тут быў закладзены ў 1490 г. вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага Казімірам IV. У мястэчку быў драўляны кармеліцкі кляштар, фундаваны ў 1682—86 гг. Казімірам Францкевічам. У 1667 г. ўладальнік в. Ішчална Ян Палупянта запісаў за кляштарам сваю маёмасць. 3 1767 г. атрымлівалі даход ад маёнткаў лідскага земскага суддзі Адама Баржымоўскага. Пасля скасавання прыстанка ў 1832 г. касцёл (з 1837 г.) стаў прыходскім, кляштар (з 1839 г.) прыстасаваны пад лазарэт Эстляндскага егерскага палка.

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём з паўкруглай апсідай, сакрысціямі і крыламі трансепта па баках. Накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам на галоўным фасадзе, вуглы якога ўвенчваюць скульптуры-пінаклі з выявай Хрыста. З франтонам галоўнага фасада рытмічна спалучаецца франтон масіўнага чатырохкалоннага дарычнага порціка, якім аформлены партал увахода, і бакавыя арачныя нішы-экседры са скульптурамі евангелістаў. Тымпаны абодвух франтонаў запаўняюць гарэльефныя кампазіцыі. Сцены апяразвае масіўны антаблемент, расчлянёны шырокімі пілястрамі з перакінутымі паміж імі аркамі над арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах — пабеленыя і атынкаваныя, яны кантрастна вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы. Да пачатку 20 ст. над галоўным фасадам узвышалася васьмігранная шатровая званіца і такая ж па форме сігнатурка над алтарнай часткай.

Пад алтаром крыпта з пахаваннямі, сярод іх пахаванне падскарбія надворнага А.Тызенгаўза — уладальніка Жалудка. На бакавых сценах прэсбітэрыя два белыя мармуровыя мемарыяльныя дошкі з 6арэльефнымі выявамі графіні Г.Тызенгаўз (1822—91 гг.) і графа С.Урускага, маршалка шляхты Варшаўскай губерні (1817—90 гг.).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.